Урок ў 8 класе Тэма: Rana ridibunda (жаба азёрная) – амфібія-папялушка.

Автор публикации:
Дата публикации:
Краткое описание: Краўчанка Вячаслаў Анатольевіч - настаўнік біялогіі гімназіі №23 г.Мінска Ярашевіч Рэма Васільеўна – настаўнік геаграфіі гімназіі №23 г.Мінска Мэта ўрока: арганізаваць дзейнасць вучняў па вывучэнню агульных прынцыпаў унутранай будовы земнаводных на прыкладзе жа
предварительный просмотр материала

Урок ў 8 класе

Тэма: Rana ridibunda (жаба азёрная) - амфібія-папялушка.

Краўчанка Вячаслаў Анатольевіч - настаўнік біялогіі гімназіі №23 г.Мінска

Ярашевіч Рэма Васільеўна - настаўнік геаграфіі гімназіі №23 г.Мінска

Среди других играющих детей
Она напоминает лягушонка.

Ни тени зависти, ни умысла худого
Ещё не знает это существо.

……………………………………………
… что есть красота
И почему её обожествляют люди?
Сосуд она, в котором пустота,
Или огонь, мерцающий в сосуде?

Н.Заболоцкий Некрасивая девчонка

Мэта ўрока: арганізаваць дзейнасць вучняў па вывучэнню агульных прынцыпаў унутранай будовы земнаводных на прыкладзе жабы азёрнай.

Задачы ўрока:

Навучальная:

  1. забяспечыць засваенне ведаў аб ўнутраннай будове і жыццядзейнасці земнаводных

  2. Стварыць на ўроку ўмовы для развіцця пазнавальнай цікаўнасці вучняў;

  3. Арганізаваць сітуацыю, якая садзейнічае развіццю ўменняў аналізаваць і сістэматызаваць;

  4. Садзейнічаць развіцюю ў вучняў умення аценьв

  5. аць вынік сваёй працы, умення планаваць сваю дзейнасць.

Тып урока:урок засваення новых ведаў.

Абсталяванне: падручнікі, сшыткі, презентацыя PowerPoint, праектар, камп'ютар, 3G-мадэм.

Ход урока:

Этап 1. Арганізацыйна-матывацыйны.

Вучням прапаноўвываецца (з дапамогай кампутара і мульціпраектара) прагледзіць тры відэафрагмента і далей адказаць на наступныя пытанні

  • Як захаваць памяць аб чалавеку які здзейсніў нешта асаблівае? (Яму ўсталёўвываюць помнік).

У Парыжы ля будынка Пастэраўскага інстытута Сарбоны, узведзены помнік жабе. У Токія ў 60-х гадах 20 стагоддзя ўзведзены помнік жабе па ініцыятыве і на ахваряванністудэнтаў. Помнікі з'яўляецца данінай удзячнасці гэтай жывёле…..

  • Як вы думаеце чаму? (таму, што жабы -займаюць першае месца як аб'ект навуковых даследаванняў, вынік якіх - адкрыцці ў галіне фізіялогіі, фізікі, біёнікі.

  • Перад намі стаіць пытанне: Чаму ж жабы сталі аб'ектам даследавання?

Вельмі часта ў сучасным грамадстве розныя пытанні вырашаюцца ў выглядзе тэлевізійнага ток-шоу, і вось я аб'яўляю тэму нашага сёняшняга ўрока-ток - шоу; (гэта элемент гульні, якога я пастараюся прытрімлівацца да канца ўрока.

  • І так якая тэма нашага ўрока і пастайцеся зыходзячы з тэмы сфамуляваць мэту ўрока.

  • У якой форме мы яго будзем праводзіць- ток-шоу.

  • І пачнём сёння з "Аукцыёна ідэй"

  • Чаму жабы сталі аб'ектам даследавання?

Варыянты вучні запісваюць на аркушы А4 і прымацоўвываюць на дошку.

Ключавая ідэя: выхад на сушу, наяўнасць развітай мускулатуры і шкілета.

Этап 2. Аперацыйна-пазнавальны

Вучні дзеляцца на 5 груп па наступных тэматыках:

  1. Стрававальная і выдзяляльная сістэмы

  2. Дыхальная сістэма

  3. Крывяносная сістэма

  4. Нервовая сістэма

  5. Палавая сістэма, размнажэнне і развіццё

Кожнай з груп прапаноўвываецца для вывучэння адна ці дзве сітстэмы жыццядзейнасці. У групе павінны быць: дакладчык, судакладчык і асісітэнты. Падчас работы груп на экран можна вывесці фатагафіі жаб.

Этап 3. Кантрольна-каррэкцыйны

Успомнім, што вядома нам аб знешней будове і будове шкілета земнаводных і выканаем на веданне будовы земнаводных.

Паслухаем "Рэпартаж з месца падзей".

Першая група- Стрававальная і выдзяляльная сістэмы.

Другая група - Дыхальная сістэма

Трэцяя група - Крывяносная сістэма.

Чацвёртая група - Нервовая сістэма.

Пятая група - Палавая сістэма, размнажэнне і развіццё.

Праслухаўшы вашы рэпартажы, паспрабуем адказаць на наступныя пытанні:

  1. Чаму жаб называюць першымі "слімакамі"?

  2. Чаму працэс дыхання жаб называюць "глытаць паветра"?

  3. Як п'юць жабы?

  4. Растлумачце выраз "светлы розум" у адносінах да жаб у параўнанні з рыбамі?

  5. Што засталося жабам у спадчыну ад рыб?

Працягваем "Аукцён ідэй"

  • Чаму ж жабы сталі аб'ектам даследавання?

Вельмі важна вярнуцца да таго з чаго мы пачыналі.
Прапануюцца тэсты.

Этап 4. Рэфлексія

"Свабодны мікрафон" (у форме інэлектуальнай рэфлексіі)

  • Прыдумайце, як магло б называцца наступнае ток-шоу аб земнаводных?

  • Штоб яшчэ вы хацелі даведацца аб жабах?

  • У чым цяпер, пасля урока вы бачыце значнасць гэтай тэмы для сябе?

Адзнакі ставяца на наступным уроку з улікам работы кожнага вучня у складзе групы.

Дамашняе заданне: Біялогія 8 клас, §36, стар. 137-142.


Літаратура

  1. Настаўніцкая газета ад 17 студзення 2012 С.8

  2. Камлюк Л.В. Біялогія 8 клас.-Мінск: Нар. асвета, 2010.-222с.

  3. 1С:Школа. Биология, Животные, http//obr.1c.ru





если материал вам не подходит, воспользуйтесь поиском
X

Чтобы скачать данный файл, порекомендуйте его своим друзьям в любой соц. сети.

После этого кнопка ЗАГРУЗКИ станет активной!

Кнопки рекомендации:

загрузить материал